Крыніца: wikimedia.org

Маласольныя агуркі не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны ўтрымліваюць, у прыватнасці, ацэтылхалін, які рэгулюе наш крывяны ціск. Яны таксама аказваюць дабратворны ўплыў на перыстальтыку кішэчніка. Акрамя таго, у маласольных агурках ёсць прабіятычныя бактэрыі, якія ўмацуюць наш імунітэт.

Таксама яны ўтрымліваюць вітаміны С, Е, А і К. Яны ўтрымліваюць таксама калій, магній, фосфарную кіслату і кальцый. І гэта нізкакаларыйны прадукт — усяго 11 кілакалорыяў на 100 грамаў (да прыкладу, у хлебе — 200 — 250 кілакалорыяў).

Як зрабіць маласольныя агуркі «насуха»? 

Інгрэдыенты:

  • паўтара кілаграмы агуркоў,
  • тры сталовыя лыжкі солі,
  • пучок кропу,
  • шэсць вялікіх зубчыкаў часныку,
  • тры лаўровыя лісты,
  • прыправы на смак,
  • тры дробкі перцу.

Вам таксама спатрэбяцца тры вялікія пакеты, якія можна завязаць (можна поліэтыленавыя, але не тонкія).

Гатаванне (у канцы будзе відэа, на якім паказаны ўвесь працэс):

  1. Старанна вымыйце агуркі, абрэжце канцы і размяркуйце іх пароўну на тры пакеты.
  2. Дадайце соль, нарэзаны кроп і здробнены часнык. Пакладзіце спецыі ў кожны пакет.
  3. Закрыйце іх і энергічна падтрасіце, каб усё змяшалася. Затым змясціце пакеты ў халадзільнік. Праз некаторы час падтрасіце іх зноў. Гэта гарантуе раўнамернае размеркаванне спецый.
  4. Пакладзіце пакеты назад у халадзільнік. Праз восем гадзінаў яны будуць гатовыя — але можна патрымаць іх болей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жак / Адказаць
15.07.2022
Ай, ну каму яны трэба, калі нават піва, во, ўсяго толькі па 38 гр., і толькі раз на дзень ? Што людзям у такім разе зь імі рабіць, з агуркамі тымі ?
1
Бухарка 944 или Чогаре / Адказаць
15.07.2022
"Маласольныя агуркі не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны ўтрымліваюць, у прыватнасці, ацэтылхалін,"

чаго?

гэта пэўна мне атветачка прыляцела за мой праваслаўны наезд на альшанскія неправаслаўныя агуркі?
3 не чаканага боку
да, Мад.?

а можа мне шчэ і па вашых вечна зялёных дарагіх памідорах прайсціся?


https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/294095

0
Максим Дизайнер / Адказаць
16.07.2022
Жак

Где ты в этой стране пиво нашел?Пивная жижа из соломы, компоста, даже в крафтовых точках. От газации желудок и мозги на части разлетаются. Вечно прокисшее, каждый раз новый вкус, чаще его отсутствие. Иностранное - то, что у соседей не продали, и свозят сюда. Пивная сильно алкогольная бельгийская дрянь Леффе, со сроком годности 2 ГОДА считается "ылитным" напитком. Радуйся, что родился в стане, где нет нормального алкоголя ВООБЩЕ.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру