«Я выставіў на аўкцыён свой першы медаль з чэмпіянатаў свету. Срэбра 2017 года, wako World Championship.

Ён мне вельмі дарагі як памяць. Але цяпер спорт далёка не на першым месцы ў жыцці. Калі мне яго ўручалі, была цікавая гісторыя з беларускімі чыноўнікамі. Яе абавязкова распавяду таму, хто купіў», — напісаў Іван Ганін.

Ён кажа, што ўсе атрыманыя сродкі пойдуць у фонды дапамогі Украіне, якім ён вельмі давярае.

«Спадзяюся, выручаных грошай хопіць, каб купіць каску і / або бронекамізэльку, тым самым захаваўшы жыццё байца. Бо абараняюць Украіну цяпер самыя лепшыя людзі».

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0