Фота: AP

Фота: AP

Прычына — велізарная колькасць заканадаўчых актаў, якія трэба прыняць і імплементаваць. Яна таксама ўдакладніла, што перамовы аб уступленні ў ЕС могуць пачацца на пачатку 2023 года.

Статус кандыдатаў у ЕС Украіна і Малдова афіцыйна атрымалі ўчора.

«Пагадненне. Еўрапейская рада толькі што вырашыла даць статус кандыдатаў у ЕС Украіне і Малдове. Гістарычны момант. Сёння вырашальны крок на вашым шляху ў ЕС. Віншую Уладзіміра Зяленскага і Маю Санду і народы Украіны і Малдовы. Наша будучыня разам», — напісаў у Твітары прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Рашэнне было ўхваленае на аснове рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі, прадстаўленай 17 чэрвеня.

Еўракамісія прапанавала, каб ЕС меў права адмяняць гэты статус у выпадку, калі Украіна парушыць свае абавязальніцтвы.

Еўрасаюз не вызначыў дакладнай даты, да якой Украіна павінна даказаць здольнасць праводзіць рэформы. У прапанове вызначана, што першую ацэнку Еўракамісія правядзе ў канцы 2022 года, аднак для аднаўлення рэформаў ва Украіне павінны завяршыцца баявыя дзеянні, таму тэрмін можа быць, і хутчэй за ўсё будзе, падоўжаны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1