Па словах чатырох чыноўнікаў і аднаго дыпламата, Уладзімір Зяленскі імкнецца замяніць кіраўніка СБУ кімсьці больш падыходзячым. Баканаў трапіў пад шквал крытыкі, бо рашэнні непасрэдна яго і іншых высокапастаўленых афіцэраў СБУ каштавалі Украіне вялікай часткі тэрыторыі і адзінага акупаванага абласнога цэнтра — Херсона.

Так, кіраўнік мясцовага ўпраўлення СБУ генерал Крываручка прыказаў сваім падначаленым эвакуявацца яшчэ да расійскага ўварвання, а яго дарадца палкоўнік Садохін, як сцвярджаецца, наогул дапамагаў акупантам. 

Таксама СБУ вінавацяць у тым, што яны не ўзарвалі Антонаўскі мост праз Дняпро, што дазволіла Расіі лёгка ўварвацца ў Херсон.

Баканаў — сябар дзяцінства Зяленскага. Да яго прэзідэнцтва ён быў юрыстам «Квартала 95» і кіраваў штабам Зяленскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру