Першы суд над Барысам адбыўся 16 траўня — суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Потым мужчыну зноў арыштавалі на 15 сутак па гэтым жа артыкуле.

На мінулым тыдні Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала на 15 сутак.

Вядома, што 12 дзён таму Барыс абвясціў сухую галадоўку. Учора яго наведаў адвакат — Жахоўскі працягвае галадоўку, але пачаў піць вадкасці. Перыядычна яго стан кантралюецца спецыялістамі хуткай медыцынскай дапамогі.

Тэрмін арышту Барыса заканчваецца 28 чэрвеня і родныя спадзяваюцца, што ён выйдзе на волю.

Вы можаце падтрымаць Барыса: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5