Увесь апошні год яна знаходзілася ў сталіцы, аднак месца яе ўтрымання не раскрывалася.

Падчас папярэдніх судовых працэсаў яе ўжо асудзілі да 11 гадоў зняволення паводле самых розных абвінавачванняў, якія яна адмаўляе і называе палітычна матываванымі.

Су Чжы ў 1988 годзе вярнулася з Брытаніі ў М'янму і ўзначаліла апазіцыю, 15 гадоў правяла пад хатнім арыштам. У 1991-м стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру. З'яўлялася дзяржсаветнікам з 2016 па люты 2021 года. На пасаду прэзідэнта прэтэндаваць не магла згодна з мясцовым заканадаўствам.

1 лютага 2021 года м'янманскія вайскоўцы зладзілі пераварот і абвясцілі пра ўвядзенне надзвычайнага становішча тэрмінам на год і зняцце кіраўніцтва краіны, уключаючы прэзідэнта Він М'іна і Аун Сан Су Чжы. Прадстаўнікі войска патлумачылі гэта маштабнымі фальсіфікацыямі, якімі, як яны сцвярджаюць, суправаджаліся усеагульныя парламенцкія выбары, якія прайшлі ў лістападзе 2020 года, на якіх зноў перамагла Су Чжы.

Тады хунта абвінаваціла Су Чжы ў парушэнні дзяржаўнай таямніцы, нелегальным увозе партатыўнай радыётэхнікі, выкарыстанні гэтай апаратуры без дзяржаўнай рэгістрацыі, парушэнні рэжыму надзвычайнага становішча і атрыманні хабару. Яе арыштавалі 1 лютага наўпрост у кабінеце, з таго моманту да суда яе ніхто не бачыў.

Чытайце таксама:

М’янма: што адбываецца, калі сілавікі робяцца ўладнай кастай

Віктар Марціновіч: Як канчаецца дэмакратыя. Урокі М’янмы

Мільёны людзей далучыліся да ўсеагульнай забастоўкі ў М'янме

У М'янме падчас пратэстаў за адзін дзень забілі больш за 100 чалавек. Сярод ахвяраў ёсць дзеці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру