Здымак ілюстрацыйны. Фота: stalin-line.by

«У рамках праверкі гатоўнасці сілаў тэрытарыяльнай абароны да выканання задач па прызначэнні пад ахову будуць узятыя аб'екты на камунікацыях, у тым ліку чыгуначныя і аўтамабільныя масты», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле МУС, гэтыя вучэнні нібыта «спрыяюць павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі падраздзяленняў, забеспячэнню грамадскай бяспекі, абароне грамадзян, грамадства і дзяржавы, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў».

Падчас вучэнняў «супрацоўнікам органаў унутраных спраў і вайскоўцам унутраных войскаў дазваляецца правяраць на ахоўных аб'ектах у грамадзян дакументы, якія сведчаць пра іх асобу, патрабаваць выканання прапускнога рэжыму, а таксама праводзіць асабісты дагляд грамадзян, рэчаў, якія пры іх знаходзяцца, і транспартных сродкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру