На дадзены момант, па звестках канала, вядзецца пагрузка на многіх буйных артылерыйскіх базах узбраення і боепрыпасаў. Так, напрыклад, сёння ў в/ч 67878 (гэта 46-ы арсенал ракет і боепрыпасаў) у населеным пункце Бронная Гара праводзяцца пагрузачныя работы.

Колькасць боепрыпасаў настолькі вялікая, што пагрузку сваімі сіламі вайскоўцы гэтай часці нібыта арганізаваць не могуць, таму для іх адкамандзіроўваюць вайскоўцаў з іншых падраздзяленняў у дапамогу.

Пасля пагрузкі групы вагонаў (па 6—10 адзінак), як паведамляецца адпраўляюць на станцыі Мінскага чыгуначнага вузла і ўжо там іх «прычапляюць» да звычайных грузавых цягнікоў і адпраўляюць (па маршруце: Мінск — Орша — станцыя Краснае — Смаленск) на станцыі прызначэння ў РФ.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
64