Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 2 з 5
24.06.2022 / 22:29
Бел / Łac / Рус

Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 

Сёння стала вядома, што палітык Мікалай Статкевіч, асуджаны да 14 год зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму, быў этапаваны ў ПК-13 у Глыбокім. Гэтая турма знаходзіцца ў прадмесці, якое гістарычна называецца Беразвечча, а яе будынкі былі сведкамі многіх трагічных падзей, піша краязнавец Ян Рамейка.

Мікалаёва каля Улы. Імша на месцы пахавання вязняў Беразвечча, расстраляных 26 чэрвеня 1941 года. Фота 2018 года. На першым плане — ксёндз Вячаслаў Барок, цяпер палітычны ўцякач

Мікалаёва каля Улы. Імша на месцы пахавання вязняў Беразвечча, расстраляных 26 чэрвеня 1941 года. Фота 2018 года. На першым плане — ксёндз Вячаслаў Барок, цяпер палітычны ўцякач

Беразвечча ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах з нагоды вайны з Расіяй. З падзей вайны паміж ВКЛ і Масковіяй 1512-1522 гадоў многія памятаюць толькі бліскучую перамогу пад Оршай у 1514 годзе — але насамрэч, гэтая вайна была доўгай і прывяла да тэрытарыяльных страт для нашай дзяржавы. Сярод іншага, тады маскоўцы забралі ў ВКЛ Смаленск.

У 1519 годзе маскоўскае войска зрабіла глыбокі рэйд па землях Вялікага Княства Літоўскага, і сярод спустошаных паселішчаў, пра якія згадваюць крыніцы, было Беразвечча.

Беразвечча — паселішча, размешчанае ў прыгожым месцы паміж азёрамі Вялікае і Падлазнае, належала старадаўняму полацкаму роду Корсакаў. У 1552 годзе яно было адным з самых вялікіх мястэчак на поўначы Беларусі — сорак двароў мяшчан, двор Корсакаў і царква. Пасля Лівонскай вайны, калі Полацкая зямля на паўтара дзесяцігоддзя трапіла пад маскоўскую акупацыю, Беразвечча ўжо не адрадзілася як мястэчка — Корсакі заахвочвалі мяшчан сяліцца ў суседнім Глыбокім.

На пачатку XVII стагоддзя Беразвечча было ў валоданні Язэпа Корсака. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у войнах з Масквой: у смаленскай кампаніі 1610 года, паходзе на Маскву ў 1612-м, абароне Дзісны ў 1632-м. Пры канцы жыцця Корсак, не маючы дзяцей, пастанавіў усе свае маёнткі перадаць царкве. Беразвечча, дзе пры парафіяльнай царкве былі пахаваныя яго бацькі, ён аддае грэка-каталіцкаму ордэну базыльянаў з умовай, каб тыя маліліся за супакой душаў яго бацькоў ды навучалі праўдзе веры навакольных вяскоўцаў. Таксама ён засноўвае кляштар кармелітаў босых і парафіяльны касцёл у Глыбокім.

У 1756-1762 гадах архітэктар Ян Тобія Дыдэрштэйн узводзіць у Беразвеччы новую мураваную царкву — даследчыкі называюць яе вяршыняй развіцця віленскага барока. Побач з царквой паўстае двухпавярховы мураваны кляштар. У 1773 годзе базыльяне адкрываюць шасцікласную школу — адпаведнік сучасных гімназій — дзе вучыліся дзеці шляхты і ўніяцкага духавенства з усяго рэгіёна.

У выніку скасавання расійскімі ўладамі Уніі ў 1839 годзе, кляштар у Беразвеччы становіцца праваслаўным. У 1874 годзе з яго выязджаюць апошнія манахі — і чвэрць стагоддзя кляштар і царква стаялі пустыя. Улады мелі розныя ідэі выкарыстання кляшторных муроў, аж да размяшчэння ў ім шпіталя для вар’ятаў. Урэшце, у 1901 годзе царкоўныя ўлады пасялілі ў Беразвеччы прысланую з Арлоўскай губерні ігуменню Сергію з шасцю сёстрамі-паслушніцамі. Манашкі заклалі пры кляштары двухкласную настаўніцкую школу і адрамантавалі царкву, якая была ўжо ў аварыйным стане.

У 1919 годзе Глыбоччыну занялі польскія войскі. Манашак прымусова выселілі з Беразвечча, царкву забралі пад касцёл. Прызначаны ў 1924 годзе глыбоцкі рыма-каталіцкі дэкан, беларус Антоні Зянкевіч, спрабаваў дабіцца, каб зрабіць Беразвечча цэнтрам уніяцкай парафіі — але польскія духоўныя ўлады ў Вільні не былі зацікаўленыя ў адраджэнні ўсходняга абраду.

У мурах кляштара размясцілася войска. З 1924 да 1939 года там стацыянаваў полк Корпуса аховы памежжа «Глыбокае» — бо побач, кіламетраў за трыццаць — была мяжа з СССР. У святыні адбываліся набажэнствы для вайскоўцаў, а раз на год, у свята Пятра і Паўла, там адбываўся фэст, на які маглі патрапіць шырокія масы вернікаў.

17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія напала на Польскую Рэспубліку, нешматлікі гарнізон Беразвечча адступіў да мяжы з Латвіяй. Савецкім акупантам пільна трэба былі будынкі пад турмы — і яны ператварылі кляшторныя муры на следчую турму НКВД. Турма была разлічаная на 530 вязняў, але ўвесь час была перапоўненая — напрыклад, 20 сакавіка 1940 года ў ёй трымалі 905 чалавек. Значная частка вязняў была палітычнымі.

Праз Беразвечча праходзіла эліта рэгіёна — землеўладальнікі, чыноўнікі, інжынеры, настаўнікі, урачы. Назва «Беразвечча» наводзіла страх на жыхароў Глыбоччыны, Браслаўшчыны і Пастаўшчыны.

24 чэрвеня 1941 года, праз два дні пасля таго як нацысцкая Нямеччына напала на сваіх учорашніх саюзнікаў з СССР, канвойнікі з НКВД пачалі «эвакуацыю» турмы. Частку вязняў расстралялі ў самім Беразвеччы. Частку выслалі на ўсход чыгункай. Астатніх пашыхтавалі ў калону і пагналі пешшу ў бок Віцебска. Па дарозе канвойнікі забівалі слабейшых вязняў. На трэці дзень, 26 чэрвеня, калі калона перакрочыла Дзвіну каля мястэчка Ула, канвойнікі загадалі вязням легчы на зямлю — і расстралялі з кулямётаў.

Паводле савецкіх дакументаў, у той калоне было 916 чалавек — выжыць здолелі толькі некалькі чалавек. Больш за палову забітых складалі «осужденные за контрреволюционные преступления» — то бок, палітычныя вязні.

Немцы, калі занялі Глыбокае, дазволілі мясцовым жыхарам ускрыць магілы ў Беразвеччы. Гэта мусіла даць прапагандысцкі эфект — прадставіць сябе як «вызваліцеляў ад бальшавізму». Але неўзабаве нацысты пачалі ў Беразвеччы яшчэ большыя зверствы, стварыўшы пад голым небам лагер для ваеннапалонных.

Восенню і зімой 1941 года савецкія палонныя паміралі ў Беразвеччы тысячамі. Іх хавалі ў траншэях у лесе Барок на супрацьлеглым баку Падлазнага возера. Паводле ацэнак, зробленых савецкай камісіяй пасля заканчэння вайны, там магло быць пахавана каля 27000 ахвяраў.

У 1944 годзе Саветы зноў зрабілі ў беразвецкіх мурах турму — але на гэты раз не СІЗА, а папраўчую калонію. Гэта была адна з трох на ўвесь Саюз турмаў «особого режима», дзе адбывалі тэрмін самыя небяспечныя злачынцы. Многія з вязняў і паміралі ў турме. Іх хавалі на могілках Копцеўка ў Глыбокім — калі зайсці за капліцу і спусціцца ўніз, то каля агароджы ёсць магілы, дзе замест крыжа — жалезны прут, а на ім таблічка з нумарам.

Царква ў Беразвеччы саветам была не патрэбная. У 1949 годзе Глыбоцкі райвыканкам прымае пастанову разабраць будынак на цэглу. Руйнаванне святыні пры ўжыванні працы зняволеных цягнулася некалькі гадоў — ужо ў 1955-м ад царквы не было і следу.

У часы незалежнай Беларусі будынак базыльянскага кляштара быў унесены ў спіс помнікаў архітэктуры. Але турма там застаецца — праўда, цяпер там сядзяць не толькі асуджаныя да асаблівага рэжыму, але і да агульнага.

Фота 2021 года

Фота 2021 года

У 2011-2012 гадах у Беразвеччы адбываў пакаранне лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч. Па матывах гэтай адседкі ён напісаў аповесць «Чарвяк». Пасля ён успамінаў, што мясцовыя ахоўнікі ставіліся да вязняў лепей, чым у калоніях ва ўсходняй частцы Беларусі.

Пасля падзей 2020 года ў Беразвеччы зноў з’явіліся палітвязні. Тут адбывалі тэрміны хворы на анкалогію актывіст з Хойнікаў Аляксей Раманаў, рабочы са Жлобіна Аляксандр Баброў, моцна збіты сілавікамі гамяльчанін Сяргей Верашчагін.

Агулам жа ў Беразвеччы «палітычных» не многа — магчыма, з той прычыны, што гэтая калонія прызначаная для тых, хто асуджаны паўторна.

24 чэрвеня 2022 года стала вядома, што ў Беразвеччы будзе адбываць тэрмін палітык Мікалай Статкевіч, якому за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» далі 14 гадоў таго самага «асаблівага рэжыму».

Трагічная гісторыя Беразвечча, на жаль, працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Першы расстрэл беларускай інтэлігенцыі. 90 гадоў справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»: як гэта было арганізавана 6
Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны
«Ну ты ж гісторык, распавядзі нам, што будзе далей». Як беларускія гісторыкі ператварылі піва ў каву 1
Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё 10
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Школьны цір — новы трэнд у патрыятычным выхаванні
УЕФА зацвердзіў працэдуру лёсавання Лігі Нацый 2024/25. Беларусь у Лізе C, Расіі не будзе
Да спробаў вызвалення палітвязняў далучалі Аўстрыю, Швейцарыю і Чырвоны Крыж — Вячорка
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ
На вайне ва Украіне загінуў расіянін, які быў героем кліпа ўкраінскага гурта
Муж Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў пра хвалю салідарнасці з ёй
Смакавыя рэцэптары самі даюць нам зразумець, калі спыніцца есці
Усяго патроху
«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзу, БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў
Нечаканыя факты пра розныя мовы — складаны ТЭСТ з прызам
«Россия, нагрубил тебе с порога». Шарлот прызнаў віну ў «рэабілітацыі нацызму» і выбачыўся перад «рускім народам» 2
Як пачысціць белыя чаравікі: цалкам правераныя метады
Фота / Відэа
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 14
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 27
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 35
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 22
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 2
«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў 7
Самае лайканае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму 5
Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам 2
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку 7
Найбольш рэакцый
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 27
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 35
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 22
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
Гарачыя тэмы
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 27
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 35
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 22
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 2
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 9
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі 28
Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь» 14
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх