Сярод заблакаваных YouTube-каналаў — «Россия», «Соловьёв LIVE», «Маргарита Симоньян», «Звезда», «Первый».

«Бязглуздыя фэйкі пра «біялабараторыі» і радыёкіраваных гусей, нянавісць да ўкраінцаў і вытанчаная хлусня для сваіх грамадзян. Менавіта такую формулу выкарыстоўвае расійская прапаганда, спараджаючы бясконцую плыню падманаў. Але ва Украіне гэта неэфектыўна, бо Служба бяспекі Украіны паспяхова супрацьстаіць рашыстам не толькі ў баях, але і на інфармацыйным фронце», — адзначаюць у СБУ.

Акрамя таго, СБУ перадала для блакавання спіс з 1529 тэлеграм-каналаў і ботаў, 426 акаўнтаў у Instagram, 93 акаўнты ў Facebook і 1050 акаўнтаў у TikTok.

Клас
61
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1