Байдэн пахваліў саюзнікаў, якія з'ядналіся і супрацьстаялі Крамлю на працягу апошніх чатырох месяцаў, піша «Бі-бі-сі».

«Мы павінны заставацца разам, бо Пуцін з самага пачатку разлічваў на тое, што NATO і G7 расколюцца. Але мы не зрабілі гэтага і не збіраемся. Мы не можам дазволіць гэтай агрэсіі застацца непакаранай», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Асобна Байдэн цёпла выказаўся на адрас канцлера Шольца, які прымае саміт у Баварыі. Ён пахваліў яго за ўплыў на Еўропу ў перыяд узрушэнняў, выкліканых вайной і наступным глабальным эканамічным спадам.

Па словах высокапастаўленага супрацоўніка амерыканскай адміністрацыі, Вашынгтон ўкладвае вельмі шмат у адносіны з Германіяй з тых часоў, як Байдэн заняў сваю пасаду паўтара гады таму.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1