Цела мужчыны з характэрнымі для аўтанаезду траўмамі было знойдзенае мінулай ноччу на дарозе М5 паблізу вёскі Цэль. Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння, знятыя сляды і аб'екты, зафіксаваная следавая карціна.

Кіроўцу неўзабаве затрымалі. Ім аказаўся 38-гадовы жыхар Светлагорска. Знаходзячыся за рулём аўтамабіля Lexus, апоўначы на 87-м кіламетры дарогі Мінск — Гомель ён збіў мужчыну на праезнай частцы.

Асіповіцкі райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу аб парушэнні ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека па ч. 2 арт. 317 КК. З кіроўцам праводзяцца следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0