Перад затрыманнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293, арт. 342, арт. 191 і арт. 130.
У Гомелі 14 снежня 2021 быў вынесены прысуд Папову па «справе Ціханоўскага»: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Доўгі час сваякам не паведамлялі, куды з гомельскага СІЗА этапавалі палітвязня. Цяпер стала вядома, што Дзмітрый знаходзіцца ў бабруйскай калоніі №2.
Падтрымаць Дзмітрыя: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Дзмітрый Юр'евіч Папоў (на лістах пазначайце «каранцін»).





