Лідары краін «Вялікай сямёркі» падчас саміту. Фота: Markus Schreiber/AP 

«Мы чакаем дадатковай планавай падтрымкі ўкраінскіх дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага сектара праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Міжнародную фінансавую карпарацыю ў памеры 3,5 млрд даляраў ЗША», — гаворыцца ў заяве.

Таксама краіны-партнёры G7 абвясцілі, што дадуць гуманітарную дапамогу Украіне на суму больш чым 2,8 млрд даляраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас саміту заклікаў лідараў краінаў «Вялікай сямёркі» зрабіць усё магчымае, каб распачатая Расеяй поўнамаштабная вайна завяршылася да канца года.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0