27 чэрвеня ў рацэ Вуса ў Уздзенскім раёне мясцовы жыхар знайшоў цела жанчыны. Пры высвятленні абставінаў яе гібелі ў вадзе таксама выявілі цела дзіцяці.

Папярэднім следствам вызначана, што днём 26 чэрвеня 48-гадовая жанчына разам з 7-гадовым хлопчыкам, які знаходзіўся пад яе апекай, пайшлі купацца і патанулі. Целы загінулых дасталі з вады работнікі МНС.

Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?