Фота: «Ваяр»

Руслан Левіеў кажа, што ацэнкі яго каманды з нагоды ўдзелу беларускай арміі ў вайне не змяніліся. Яны па-ранейшаму ўпэўненыя, што Беларусь не будзе ўступаць у ваенны канфлікт, «таму што ў іх вельмі нешматлікая армія, адмыслова не падрыхтаваная для такіх дзеянняў».

— Нават калі яны ўступяць у вайну, дапусцім, набяруць, свае 8 батальённа-тактычных груп і пойдуць, напрыклад, на кіеўскі кірунак, мы лічым, што іх даволі хутка разграмяць. Можа, яны паваююць трохі, штосьці захопяць, але іх хутка разграмяць. І на гэтым будзе ўсё.

На думку Левіева, на гэтым уся карысць ад Беларусі і скончыцца. І таму Расіі лепш выкарыстоўваць Беларусь так, як яна і выкарыстоўвае яе цяпер: тэрыторыю і інфраструктуру, а таксама тое, што Беларусь «пастаянна двухсэнсоўна пагражае і Захаду, і Украіне», робячы выгляд, што рыхтуецца да вайны, каб украінскі бок часткова адцягваўся і на гэты кірунак.

— Як у Расіі няма сіл адкрываць новыя напрамкі, так у Беларусі ад пачатку няма гэтых сіл, каб ваяваць з такім супернікам, як Украіна, — лічыць Левіеў.

— Пры гэтым палітычна ўступаючы ў вайну сваімі войскамі, Беларусь становіцца часткай канфлікту, Беларусь бярэ на сябе ўсе тыя санкцыі, якія ёсць. Ну а Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам, чый лёс, як правіла, менш зайздросны, чым нават проста ў палітычных дыктатараў, — дадае Майкл Накі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру