Гандлёвую сетку «Суседзі» аштрафавалі за перавышэнне гандлёвай надбаўкі на аднаразовыя маскі, паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
У гандлёвай сетцы знайшлі фільтруючыя аднаразовыя маскі беларускай вытворчасці, на якія была завышаная гандлёвая надбаўка. З-за гэтага ведамства накіравала ў Эканамічны суд Мінска пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
У выніку кампаніі прызначылі штраф 18 047,86 рубля, а кіраўнікам — штраф 19 базавых велічынь (608 рублёў).





