Фота: diageo.com
У заяве кампаніі гаворыцца, што працэс сыходу з рынку зойме каля шасці месяцаў. У гэты перыяд вытворца будзе падтрымліваць сваіх супрацоўнікаў, ім будзе давацца пашыраны пакет кампенсацыйных выплат пры поўным выкананні расійскага заканадаўства.
Diageo пастаўляла прадукцыю ў 70 тысяч магазінаў і 19 тысяч рэстаранаў і бараў у Расіі.
У сакавіку кампанія абвясціла, што часова прыпыняе імпарт спіртных напояў у Расію пасля пачатку яе вайны з Украінай. З таго моманту Diageo прадавала наяўныя ў Расіі запасы прадукцыі.





