«Час захоўваць адзінства насуперак агрэсару», — гаворыць Ціханоўская.

Яна згадала, што нядаўна Зяленскі казаў, што ўсе адказныя за ракеты з тэрыторыі Беларусі будуць пакараныя. Святлана Ціханоўская з ім пагадзілася, але дадала: «І гэта будуць Лукашэнка і яго памагатыя, але не ўвесь беларускі народ».

«Расійскія ракеты зноў ляцяць з тэрыторыі Беларусі ва Украіну. І беларусы, як і ўкраінцы, разумеюць, якія два дыктатары стаяць за гэтым. Але гэта не азначае, што мы не адчуваем асабісты боль за Кіеў, Харкаў і Крамянчуг…

Нашыя народы зараз падтрымліваюць адно аднаго, і задача палітыкаў — дапамагчы ім у гэтым. Не раз’яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой — беларусамі».

Напрыканцы Святлана Ціханоўская адзначыла пра выключную блізкасць двух народаў і, каб падкрэсліць гэта, нават параіла:

«Паважаны Прэзідэнт Зяленскі, калі ў наступны раз вы будзеце звяртацца да беларусаў, вы можаце не пераходзіць з украінскай мовы на расейскую».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру