Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 4

Востраў Палм-Джумейра, дзе знаходзіцца нерухомасць некаторых набліжаных да ўладаў персон. Фота: emirates.estate

28.06.2022 / 20:34
Бел / Łac / Рус

Хто з набліжаных да ўладаў бізнэсменаў і селебрыці мае нерухомасць у Дубаі? 

У спявачкі Алесі — апартаменты з трыма спальнямі, у сына Алексіна — віла за пару мільёнаў. Дубайскую ўласнасць дзялкоў і знакамістасцяў знайшлі журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра.

Востраў Палм-Джумейра, дзе знаходзіцца нерухомасць некаторых набліжаных да ўладаў персон. Фота: emirates.estate

Востраў Палм-Джумейра, дзе знаходзіцца нерухомасць некаторых набліжаных да ўладаў персон. Фота: emirates.estate

Аляксей Алексін і яго сын Дзмітрый кантралююць амаль палову тытунёвага рынку Беларусі, разам з партнёрамі маюць асаблівыя прывілеі ў лагістыцы, выпускаюць каўбасы, займаюцца гасцінічным бізнэсам. На Захадзе Алексіна-старэйшага лічаць кашальком Лукашэнкі і наклалі на бізнэсмена і яго кампаніі санкцыі.

У дубайскай базе за Аляксеем Алексіным лічацца двухспальныя апартаменты агульнай плошчай 144 квадратныя метры. Ацэначны кошт нерухомасці — 568 тысяч даляраў. На Дзмітрыя Алексіна запісаная віла агульнай плошчай 680 квадратных метраў на суму больш за 2,6 мільёна даляраў. Усе аб'екты размешчаны на востраве Палм-Джумейра.

Яшчэ адзін уладальнік уласнасці ў Дубаі — бізнэсмен Дзмітрый Кірылаў. На прадпрымальніка і ягоную былую жонку запісаная кватэра агульнай плошчай 81 квадратны метр, якую ацэньваюць у 129 тысяч даляраў. Кірылаў калісьці быў дырэктарам «Беларускай цукровай кампаніі», у пачатку 2020 года ён трапіўся на хабарах, і КДБ затрымаў яго, абвінаваціўшы ў махінацыях. Дзмітрыя Кірылава пазбавілі волі на 7,5 год.

Дзмітрый Хадкевіч, па інфармацыі кіберпартызанаў, працаваў намеснікам дырэктара і намеснікам старшыні праўлення ў кампаніі «Белтэхэкспарт». Гэты буйны экспарцёр беларускага узбраення не аднойчы трапляў пад заходнія санкцыі, апошні раз — у 2021 годзе. Кампанія таксама паспела засвяціцца ў дакладзе ААН у ліку пастаўшчыкоў зброі ў Кот-д'Івуар для сіл дыктатара Гбагба.

У Дубаі Хадкевічу належаць чатыры кватэры агульнай плошчай 330 квадратных метраў. Апартаменты размешчаны ў комплексе Jumeirah Lakes Towers, які складаецца з 80 вежаў, пабудаваных па краях трох штучных азёр. Ацэначны кошт нерухомасці Хадкевіча — 776 тысяч даляраў.

Комплекс Jumeirah Lakes Towers. Фота: Вікіпедыя / Guilhem Vellut

Комплекс Jumeirah Lakes Towers. Фота: Вікіпедыя / Guilhem Vellut

Ёсць сярод уласнікаў нерухомасці ў Дубаі і знакамітасці. Вольга Мінец (спявачка Алеся) у 2011 годзе выйшла замуж за бізнэсоўца Леаніда Мінца і яны пачалі разам будаваць медыя-імперыю. Пасля атрымання ва ўласнасць «БелМузТВ», а затым і паловы тэлеканала ВТВ пара занялася продажам рэкламы не толькі на сваіх тэлеканалах, але і на дзяржаўных, а таксама на некаторых радыёстанцыях. Партнёрам Мінцоў па гэтым бізнэсе стаў былы спартыўны функцыянер і бізнэсмен Сяргей Цяцерын.

У Дубаі ў спявачкі ёсць апартаменты з трыма спальнямі ў комплексе Marina Gate II на ўездзе ў Дубай з выглядам на Персідскі заліў. Агульная плошча — 168 квадратных метраў. Ацэначны кошт нерухомасці — 666 тысяч даляраў.

Комплекс Marina Gate II. Фота: сайт забудоўшчыка

Комплекс Marina Gate II. Фота: сайт забудоўшчыка

План апартаментаў з трыма спальнямі, як у спявачкі Алесі, у комплексе Marina Gate II. Фота: сайт забудоўшчыка

План апартаментаў з трыма спальнямі, як у спявачкі Алесі, у комплексе Marina Gate II. Фота: сайт забудоўшчыка

Яшчэ адна знакамітасць, якая атабарылася ў Дубаі, — Міхаіл Грабоўскі. Ён лічыцца самым выніковым беларускім гульцом у гісторыі паўночнаамерыканскай Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2016 годзе пасля чарговай траўмы Грабоўскі перастаў выходзіць на лёд, з тых часоў зорку НХЛ сталі бачыць у кампаніі з Лукашэнкам. Ён нават пачаў выступаць за яго аматарскую хакейную каманду. Грабоўскаму належыць двухспальная кватэра агульнай плошчай 181 квадратны метр. Яна знаходзіцца на штучным востраве Палм-Джумейра. Ацэначны кошт апартаментаў Грабоўскага — 716 тысяч даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч 8
Атака Бондаравай на тарты для дарослых правалілася 7
«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах 9
«Дзень маўчання, жыллё ў гестхаусе». Як медык з Віцебска стварыў на Балі аналаг 103.by 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У трывожных бацькаў дзеці здальнейшыя — вучоныя
Работнік «Гомсельмаша» скончыў жыццё самагубствам на працы — Флагшток
Сядзібу Абуховічаў у Нясвіжскім раёне зачысцілі ад гістарычных будынкаў
«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч 8
Хто мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі? 4
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
Лібер распавёў пра памылкі і дасягненні платформы «Новая Беларусь» за год працы 2
Усяго патроху
Ад 15 рублёў з чалавека. Што прапануюць і як выглядаюць беларускія хостэлы 3
Калі і каму варта замарозіць палавыя клеткі і эмбрыёны для ЭКА — тлумачыць рэпрадуктолаг
Атака Бондаравай на тарты для дарослых правалілася 7
«Дзень маўчання, жыллё ў гестхаусе». Як медык з Віцебска стварыў на Балі аналаг 103.by 3
Фота / Відэа
«Вось дзяўчыне вочкі, каб былі яскравыя ночкі». У Скірмантаве захавалі старажытны абрад 18+, пра які вы маглі нават не чуць 1
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 14
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Нам трэба рыхтавацца да дрэнных навін» — Генеральны сакратар НАТА 5
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024 5
«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў 28
Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс 35
«Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць». Найлепшыя твіты тыдня 14
Самае лайканае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам 2
«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму 5
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку 7
Ціханоўская парэкамендавала, што рабіць у «адзіны дзень галасавання» 9
Найбольш рэакцый
Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс 35
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 33
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 37
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 25
«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў 10
Гарачыя тэмы
«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах 9
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024 5
«Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць». Найлепшыя твіты тыдня 14
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ 16
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 33
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 37
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 25
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 3
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх