Пытанне аб тым, як не дапусціць удзелу Пуціна ў найбуйнейшай міжнароднай сустрэчы, сур'ёзна турбавала еўрапейцаў і амерыканцаў. Яны казалі пра тое, што не хацелі б апынуцца з гаспадаром Крамля за адным сталом, але і адмаўляцца з-за яго ад удзелу ў важным мерапрыемстве таксама не хацелі.

Першапачаткова прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода паклікаў на першы пасля пачатку вайны саміт «Дваццаткі» і Пуціна, і Зяленскага. Але сёння стала вядома, што Пуціна на Балі ўсё ж не пусцяць.

Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі заявіў журналістам, што ўлады Інданезіі не дазволяць Пуціну паўдзельнічаць у саміце 15-16 лістапада:

«Джока Відода катэгарычна выключыў удзел прэзідэнта Расіі ў «Дваццатцы», Пуцін не прыедзе», — сказаў Драгі на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння саміту «Сямёркі».

Відаць, гэта адбылося пасля таго, як заходнія лідары асабіста пагутарылі з Відода, запрошаным на саміт «Сямёркі» ў якасці госця, і знайшлі аргументы, чаму на Балі лепш абысціся без Пуціна. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру