Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Сёння ў Мінску затрымалі 40-гадовага Аляксандра Гурніка. Ён нарадзіўся ў Эстоніі, але ў 12 гадоў з сям'ёй яны пераехалі ў Беларусь. Па адукацыі мужчына доктар-ветэрынар, але працаваў рыэлтарам.

Таксама ён меў невялікі блог (на пару дзясяткаў і сотняў падпісантаў у залежнасці ад сацсеткі) і агітаваў людзей вывешваць у вокнах прыдуманы ім сімвал — Ціханоўская на кані ў выглядзе Пагоні. Ён назваў гэта #беларусьвокне.

Аляксандр мае сына. Мяркуючы па сацсетках, ён вельмі актыўны і пазітыўны чалавек, любіць катацца на ровары і падарожнічаць. Таксама мужчына ўдзельнічаў у пратэстах і адкрыта публікаваў гэта ў сацыяльных сетках, на якія перыядычна набягалі атрады «ябацек», якія жадалі яму ўсіх магчымых пакаранняў.

На відэа лукашэнкаўцаў відаць, што ў мужчыны разбітая галава. Сілавікі апраўдваюць брутальнае затрыманне тым, што ён ці не хацеў адчыняць дзверы, ці то не пачуў, як яны грукаліся. Яны называюць разгром кватэры (яны ўлезлі і праз вокны) і збіццё чалавека «старанным праветрываннем».

Фота: сілавікі

Фота: сілавікі

Аляксандра ўжо збівалі да гэтага — ён трапіў пад хвалю катаванняў на Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. Згодна з апублікаваным на ягонай старонцы медыцынскім заключэннем, яго жорстка збілі падчас затрымання на выхадзе з дома 12 жніўня і на Акрэсціна, на ягоным целе было 47 гематом.

Мужына падаў заяву ў СК з патрабаваннем правесці праверку па факце ягонага збіцця. У завядзенні крымінальнай справы, вядома, адмовілі.

Аляксандр пасля збіцця. Фота: ягоныя сацсеткі

Аляксандр пасля збіцця. Фота: ягоныя сацсеткі

Сілавікі сцвярджаюць, што супраць яго заведзеная крымінальная справа — за заклікі да пратэстаў, удзел у іх і нейкія абразы, доказаў якіх яны не прадставілі.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
93