Фота: Catholic Church England and Wales
— Мы бачым так шмат маладых людзей, якія не думаюць ажаніцца, і маці часта кажуць мне: «зрабіце што-небудзь, пагутарыце з маім сынам, які ўсё не ажэніцца, яму ўжо 37 гадоў», — кажа пантыфік.
«Але сіньёра, не прасуйце сыну кашулі, зрабіце першы крок, выпраўце яго на вуліцу, дайце яму пакінуць гняздо», — дадаў ён. Францішак кажа, што сапраўдная любоў у сям'і «не эгаістычная, яна заўжды вядзе да свабоды».
— Мужчыны, у моманты цяжкасцяў, у крызісах, а ва ўсіх сем'яў яны ёсць, калі ласка, не выбірайце лёгкі шлях, не кажыце: «Я вяртаюся да мамы». Вы павінны быць смелымі і ісці наперад насустрач усім рызыкам.





