Палітзняволенымі прызнаныя яшчэ 13 чалавек
Праваабаронцы Беларусі ў сераду 29 чэрвеня прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 13 чалавек. Усіх іх абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Палітычнымі зняволенымі прызнаныя Наталля Ганчарэнка, Вера Валністая, Вольга Цыбульская, Аляксандр Фралоў, Кацярына Філіпеня, Дзяніс Вяткін, Арцём Астапенка, Дзяніс Шарамецьеў, Святлана Шарамецьева, Аляксандр Дземідовіч, Віталь Багамазаў, Анжаліка Ярмак, Анастасія Ганчарэвіч.
Усяго, паводле звестак праваабаронцаў на 29 чэрвеня, 1238 чалавек у Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ