ЦТ па беларускай мове сёлета збіралася здаваць больш за 18 000 абітурыентаў (летась 17 900). Не з'явілася на тэставанне 742 чалавекі, гэта 4,2% усіх запісаных. Адзін чалавек быў выдалены з ЦТ за мабільны тэлефон.

На 100 балаў ЦТ па беларускай мове напісалі 67 чалавек, — паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. Летась на ЦТ па гэтым прадмеце было 40 стобальнікаў і 4 абітурыенты, якія напісалі тэставанне на 0 балаў (колькі не атрымалі ніводнага бала сёлета — не паведамляецца).

На ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся больш за 50 300 чалавек (больш за 50 800 у 2021 годзе). Гэта — самы папулярны прадмет. У першы дзень не з'явіліся на экзамен 2,7% запісаных, у другі — 4,5%. 4 абітурыенты былі выдаленыя з аўдыторыі за парушэнне правілаў.

На 100 балаў сёлета рускую мову здалі 43 чалавекі (у мінулым такіх было 65). Колькі здалі на 0 балаў — таксама не паведамляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру