Адказваючы на пытанні журналістаў у Ашхабадзе, прэзідэнт Расіі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы размяшчаюць тэхніку ў жылых кварталах, а таксама «хаваюць» яе «ва ўсякія ангары, рынкі», таму расійскія вайскоўцы наносяць удары па гэтых аб'ектах, а не па цывільных мэтах. Адпаведна ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу быў выкананы «па разведаных мэтах».

Мінабароны РФ заявіла, што наносіла ўдар па ангарах з амерыканскім узбраенням, а да пажару ў гандлёвым цэнтры, які нібыта не працаваў, прывяла дэтанацыя боепрыпасаў. Журналісты раскрытыкавалі і абверглі фактамі афіцыйную расійскую версію.

У выніку ўдару па гандлёвым цэнтры 18 чалавек загінулі, некалькі дзясяткаў былі параненыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру