Фота: Tut.by

«З 2020 года, калі пачалася пандэмія COVID-19, пасажырскія цягнікі паміж Вільняй і Мінскам спыненыя. З улікам усіх абставінаў у планы на 2023 год не ўваходзіць злучэнне паміж сталіцамі Літвы і Беларусі», — сказала прадстаўнік дачыннай кампаніі LTG — LTG Link па пасажырскіх перавозках Катрына Дзікарайце.

Паводле яе слоў, у Lietuvos gelezinkeliai паступіў зварот Беларускай чыгункі адносна магчымасці аднаўлення маршруту Вільня — Мінск, але ў бліжэйшых планах LTG Link гэта не прадугледжана. Гадавыя графікі міжнародных зносін на прасторы расійскай каляіны 1520 мм узгадняюцца адзін раз у год — да сярэдзіны года і ўступаюць у сілу ў снежні, паведамляе LTG Link.

Раней у Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі заявілі пра жаданне аднавіць злучэнне з Літвой, а таксама з Латвіяй і Польшчай, якое было спынена ў сакавіку 2020 года праз пандэмію.

«Цяпер з Мінска ў Вільню, Рыгу і Варшаву курсуюць штодзённыя аўтобусы, колькасць пасажыраў пастаянна павялічваецца» — дадалі ў Міністэрстве. Да пандэміі на Літву, Латвію і Польшчу прыходзілася каля пятай часткі ўсіх беларускіх міжнародных пасажырскіх чыгуначных перавозак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру