Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
30.06.2022 / 15:21
Бел / Łac / Рус

Палітвязня Арцёма Анішчука не выпусцілі на волю пасля заканчэння тэрміну — яго ўзялі пад варту па новай справе

Асуджаны да двух гадоў калоніі фігурант па справе «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца» Арцём Анішчук мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, але гэтага не адбылося. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», яго ўзялі пад варту па новай крымінальнай справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Цяпер Анішчука абвінавачваюць у «абразе міліцыянта» ў закрытым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 году. Справа ўжо перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Арцёма Анішчука асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і этапавалі ў магілёўскую калонію №15, дзе ён зазнаў катаванні. Яго ў верасні перавялі з магілёўскай калоніі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».

28 чэрвеня, за дзень да вызвалення, Арцёму ўручылі пастанову пракурора Магілёва, згодна з якой Анішчука узялі пад варту ўжо па новай крымінальнай справе. Пры гэтым на момант здзяйснення «злачынства» дзейнічала старая рэдакцыя артыкула 369 Крымінальнага кодэкса, якая не прадугледжвала меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Новая справа нібыта была заведзена 27 снежня 2021 году, і толькі 20 мая Арцём стаў падазраваным па ёй. 8 чэрвеня яго этапавалі ў следчую турму № 4 на 10 дзён для «правядзення следчых дзеянняў», дзе яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 369 КК. Справу завялі за паведамленне ў закрытым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года, але пад варту яго вырашылі ўзяць цяпер — калі Арцём мусіў выйсці на волю. Вядома, што справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Жонку Арцёма Вольгу 28 снежня мінулага затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Перад гэтым ёй тэлефанаваў следчы з Магілёва і хацеў, каб яна дала паказанні супраць Арцёма: «Сказаў нібыта за абразу ў сеткі інтэрнэт». Па словах следчага, Вольга праходзіць сведкай па справе.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Анішчукоў правялі ператрус, але яны нават не пакінулі пастанову, дзе мусілі быць пазначаны падставы для ператрусу і артыкул Крымінальнага кодэкса. Арцём і адвакаты напісалі скаргі ў Генпракуратуру аб незаконным утрыманні пад вартай.

Палітвязень праз два тыдні мусіў выйсці на волю. Каб яго не выпускаць, завялі новую крымінальную справу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 1
Прытулак для беларускіх уцекачоў у Варшаве просіць дапамогі 2
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» скрыншот статыстыкі адносна даўжыні пенісаў 14
У мінскім метро беларускую лацінку актыўна мяняюць на расейшчыну 20
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Легендарны Лех Валэнса святкуе сёння 80-годдзе
Пуцін прапанаваў вагнераўцам новага кіраўніка
Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 1
Сейм Латвіі ўхваліў забарону рускай мовы ў грамадскіх СМІ 1
Цэнтр Мінска перакрыюць на два дні
Прытулак для беларускіх уцекачоў у Варшаве просіць дапамогі 2
Усяго патроху
«Нашы пошукі мураванкі мелі і ўтылітарную мэту». Археолаг расказаў пра сёлетняе сенсацыйнае адкрыццё на Крэўскім замку 1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» скрыншот статыстыкі адносна даўжыні пенісаў 14
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты 10
«Баяцца білінгвізму не варта». Лагапед расказала, у чым спецыфіка працы з беларускамоўнымі дзецьмі і ці робіцца іх больш 2
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 10
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 24
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 11
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 14
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 9
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 7
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Найбольш рэакцый
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 34
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Гарачыя тэмы
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 10
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 24
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 11
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 14
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх