У размове з «Нашай Нівай» Глеб падзяліўся падрабязнасцямі свайго мастацкага выказвання.

The Republican Ritual of Guilt and Shame

Хлопец згадвае, што пасля чарговай порцыі відэа з выбачэннямі за лайк, рэпост, падпіску ці мірны пратэст, якія публікуюць сілавікі і прапаганда, ён вырашаў пачаць архіваваць ролікі.

«Каб гэтыя злачынствы пазней не зніклі і ад гэтага факта ўжо ніхто не змог бы адмахнуцца. Акурат падчас архівавання відэа ў мяне нарадзілася ідэя «Дошкі гонару».

Праца над праектам цягнулася з восені 2021-га па май 2022 года. Большую частку часу Глеб збіраў відэа і спрабаваў зразумець, якім чынам ажыццявіць праект.

«Шчыра кажучы, я не думаў, што ў мяне атрымаецца яго рэалізаваць і праз тэматыку, і праз памеры: гэтая дошка 5 метраў даўжынёй і тры ў вышыню. Але мне дапамаглі ў рэалізацыі Sputnik Photos (суполка фатографаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. — НН) і, у прыватнасці, куратар Адам Панчук, які запрасіў мяне паўдзельнічаць у калектыўнай выставе «Найвышэйшая форма мастацтва». Нічога не атрымалася б і без маёй каманды — трох маіх сяброў, імёны якіх я не магу агучыць», — расказвае Глеб. 

The Republican Ritual of Guilt and Shame

Тэхнічна інсталяцыя ўяўляе з сябе мікс з будаўнічых матэрыялаў і тэлевізараў, на якіх прайграецца відэа — яны ўключаюцца паралельна, дзякуючы чаму немагчыма разабраць, што кажа канкрэтны чалавек. Глеб адзначае, што некаторых герояў ролікаў ведае асабіста і яму не па сабе, што ім прыйшлося перажыць гэты «агідны» досвед.

The Republican Ritual of Guilt and Shame

«Практыка з відэа пачыла шырыцца ў Беларусі ў 2020 годзе. Гэтыя відэаролікі закліканыя зняважыць і зламаць ахвяру, запалохаць іншых супернікаў рэжыму і замацаваць «слушнасць» рэжыму ў вачах яго паслугачоў. Яшчэ год таму такія відэа былі рэдкасцю, зараз жа яны сталі стандартнай практыкай. Рытуал віны і сораму. Яшчэ адзін жахлівы знак панавання службаў дзяржаўнай бяспекі ў Беларусі і яшчэ адзін довад іх тэрарыстычнага характару. Рэжым не толькі не спрабуе схаваць сваю жорсткасць, ён выстаўляе яе напаказ усяму свету.

Я магу зразумець такія паводзіны ва ўмовах ваеннага часу (разумець, канечне, не значыць прымаць ці ўхваляць). Але тое, што гэта адбываецца ў «мірнай» Беларусі ў 2020-2022 гадах — гэта агідна. Тут, шчыра кажучы, складана падабраць такое гадкае і непрыгожае слова, якое б змагло апісаць гэты прэцэдэнт», — каментуе Глеб.

Мастак тлумачыць, што для яго такі праект — не толькі фіксацыя злачынства, але і працягнутая рука дапамогі ахвярам гэтага выпрабавання.

«Важна дапамагчы ахвярам такой «ганьбы» рухацца наперад, паказаць, што яны не самотныя ў гэтым, што ёсць шмат іншых людзей, якія падпалі пад такое ж абыходжанне. Што гаворка ідзе не пра іх асабісты сорам, а пра масавы пратэст супраць падобных рытуалаў у сучаснай еўрапейскай краіне», — каментуе Глеб.

The Republican Ritual of Guilt and Shame

Інсталяцыя ўжо дэманстравалася на фестывалі «Месяц фатаграфіі» ў Кракаве. Глеб расказвае, што польская публіка была не ў курсе практыкі з «пакаяннымі» відэа ў Беларусі і вельмі спачувала беларусам. Наступным разам жыўцом праект можна будзе пабачыць восенню ў Варшаве ў Promocyjna Gallery, што месціцца ў Staromiejski Dom Kultury (у межах выставы «Найвышэйшая форма мастацтва»). Даты ўдакладняюцца.

Гэта не першае мастацкае выказванне Бурнашава, прысвечанае тэме Беларусі пост-2020. Ëн, напрыклад, аўтар праекта «Партрэт пратэстоўцаў», створанага з 8300 здымкаў твараў удзельнікаў беларускіх пратэстаў.

Яшчэ адна з прац мастака: «У жніўні 2020-га»

Праца пад назвай «Каранацыя», прысвечаная таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі

«Беларусы ідуць на гэта, бо ёсць агульны недавер да сістэмы правасуддзя». Абмяркоўваем з юрыстамі, як адмовіцца ад запісу «пакаяннага відэа»

«Тое, што мы бачым, — гэта толькі вяршыня айсберга». Які маштаб рэпрэсій у Беларусі

Як паводзіць сябе з сілавікамі пры затрыманні і на допыце? Тлумачыць байполавец

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру