Фота: pixabay.com

Наша цела рэгулюе сваю тэмпературу з дапамогай потавыдзялення, таму ў спякотны дзень мы пацеем больш, чым у звычайны. Але ўсё роўна варта падтрымаць свой арганізм, каб лепей пераносіць высокую тэмпературу, піша onet.pl.

Зрабіць гэта можна не толькі з дапамогай вентылятара ці кандыцыянера. Нават ежа, якую вы спажываеце, уплывае на тэмпературу вашага цела.

У спёку рэкамендуюць пазбягаць прадуктаў, багатых на пратэіны. Калі ў нашым арганізме пераварваюцца бялкі, тэмпература цела павышаецца. Ёсць даныя, што калі з’есці стэйк з ялавічыны, ваша тэмпература можа павысіцца на 2 градусы на працягу наступнай гадзіны. Таму такія прадукты лепей замяняць на гародніну і садавіну і есці больш часта, але больш малымі порцыямі.

Піце ў спёку цёплыя напоі і ўжывайце гарачую і вострую ежу

Гэта метад барацьбы са спёкай, які выкарыстоўваюць у арабскіх краінах ужо шмат стагоддзяў. Калі вы забяспечваеце арганізм цёплай ежай ці піццём, ён атрымоўвае сігнал аб тым, што трэба астудзіць сябе, і ў выніку выдзяляе больш поту. Але, як лічаць навукоўцы, гэты метад працуе толькі ў сухім клімаце.

Такі ж эфект дае і вострая ежа. Але ж не варта есці яе зашмат, бо тады ваша самаадчуванне, наадварот, можа пагоршыцца.

Мокрыя шторы ў пакоі знізяць тэмпературу

Гэты лайфхак зараз не надта вядомы, але ж яго выкарыстоўвалі яшчэ нашы бабулі. Калі паветра, што трапляе ў пакой, праходзіць праз мокрую ці хаця б вільготную фіранку, яно астуджаецца на некалькі градусаў. Але ж мокрыя шторы дапамагаюць толькі ў выпадку, калі паветра цыркуліруе па пакою. Для гэтага трэба або адкрыць вакно, каб у пакоі быў скразняк, або ўключыць вентылятар.

Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?

Клас
49
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру