У бліжэйшыя дні ЗША абвесцяць пра выдзяленне новай ваеннай дапамогі Украіне на 800 млн даляраў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Мадрыдзе пасля саміту НАТА.

«Мы выдзелілі Украіне амаль 7 млрд дапамогі ў сферы бяспекі з тых часоў, як я ўступіў у гэтую пасаду. У бліжэйшыя дні мы плануем абвясціць пра выдзяленне Украіне яшчэ 800 мільёнаў даляраў», — заявіў ён.

Пастаўкі будуць уключаць новыя заходнія супрацьпаветраныя сістэмы, дадатковыя артылерыю і боепрыпасы, радарныя сістэмы для артылерыі, дадатковыя боепрыпасы для HIMARS, зенітныя ўстаноўкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру