Тлумачыцца, што грамадзянам Польшчы можна будзе перасякаць мяжу без візы ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. Таксама ім будзе дазволена наведванне памежнай зоны без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова будзе вусна паведаміць супрацоўніку органаў памежнай службы аб намеры наведаць памежную зону з пазначэннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання.

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь палякам неабходна будзе прад'явіць толькі сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры ўездзе на машыне), а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку. ПЛР-тэст ці сертыфікат аб вакцынацыі не патрабуюцца.

Раней бязвізавы рэжым быў уведзены таксама для грамадзян Літвы і Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру