Пасольства Расіі ў Балгарыі. Фота: фэйсбук

Адказваючы на пытанне, якім будзе адказ Расіі на высылку дыпламатаў, Мітрафанава сказала: «Масква прыме вельмі кардынальныя крокі. Гэта (высылка) не можа прайсці незаўважаным». На ўдакладненне, пра што ідзе гаворка, Мітрафанава заявіла: «Дыпламатычныя адносіны могуць быць разарваныя! Масква прыме рашэнне».

Акрамя таго, балгарскія СМІ ў чацвер паведамілі, што Расія накіравала Балгарыі ноту з патрабаваннем адмяніць рашэнне аб высылцы расійскіх дыпляматаў па падазрэнні ў шпіянажы. Пазней існаванне такога звароту пацвердзіў і МЗС Балгарыі.

У ноце сцвярджаецца, што рашэнне павінна быць перагледжана да паўдня 1 ліпеня, інакш «перад расійскім кіраўніцтвам будзе неадкладна узнятае пытанне аб закрыцці пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Балгарыя».

МЗС Балгарыі перадаў ноту канцылярыі прэм'ера і чакае далейшых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Балгарыя высылае адразу 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства. Іх падазраюць у шпіянажы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру