У паведамленні сказана, што целы ахвяр дасталі з-пад завалаў, у іх ліку ёсць 11-гадовы хлопчык.
«Шпіталізавана 38 пацярпелых, з якіх шасцёра — дзеці. Двое ў цяжкім стане», — піша ведамства.






Адэская абласная пракуратура паведаміла, што ў выніку расійскага ракетнага ўдару па жылым доме і базе адпачынку ў Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці загінулі 19 чалавек (раней паведамлялася пра 18 ахвяр).