Фота: Instagram / yana_thishkovets

Нарач

Найвялікшае беларускае возера традыцыйна карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Нарач цэняць за чыстую і празрыстую ваду, а праз вялікія памеры часам нават называюць «Беларускім морам». У возеры жыве больш за 25 відаў рыбы, так што зацятым рыбакам таксама ёсць чым тут заняцца.

Браслаўскія азёры

У адрозненне ад Нарачы, на Браслаўскія азёры больш едуць па актыўны адпачынак. Тут папулярныя адпачынак у палатках і велашпацыры, тым больш што велапракат на Браславах добра развіты. За гадзіну язды, каля Мёраў, ёсць яшчэ дзве цікавінкі: балота Ельня і вадаспад на рацэ Вята (адзіны ў Беларусі).

Свіцязь

Палаткі на беразе гэтага возера не ставяць, бо запаведная зона, затое за пару кіламетраў ад Свіцязі ёсць абсталяваныя кемпінгі з усім неабходным. Тут можна адпачыць на двух вялікіх пляжах і збіраць ягады ў рэліктавым дубова-грабава-сасновым лесе.

Лепельскае возера

Гэта адно з самых глыбокіх беларускіх азёр. Яго берагі дужа зрэзаныя, таму пры сваёй малой плошчы Лепельскае возера займае трэцюю пазіцыю сярод беларускіх азёр з самай доўгай берагавой лініяй. На яго беразе стаіць горад Лепель, дзе варта пабачыць касцёл Святога Казіміра, пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя, і шэраг іншых будынкаў таго перыяду.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Адпачынак на Браслаўскіх азёрах. Колькі ў гэтым сезоне каштуе зняць пакой, дом ці заняць месца на турстаянцы

Колькі каштуе адпачынак на Нарачы і Блакітных азёрах

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру