«Раім быць вельмі асцярожнымі і пазбягаць паездак у Беларусь», — заявіў у Львове намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі, піша «Польскае радыё».

Павел Яблонскі падкрэсліў, што з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Украіну:

«Стаўленне Беларусі, як у дачыненні да Украіны, так і Польшчы варожае. Калі нехта пабывае на тэрыторыі краіны, якая ставіцца да Польшчы як да ворага, то павінен усведамляць рызыку. У Беларусі зараз каля тысячы палітвязняў. Мы не забываем пра іх і працягваем намаганні з мэтай іх вызвалення. Міжнародны ціск трэба аказваць, як на Расію, так і на Беларусь».

Для ўезду ў Беларусь палякам неабходна мець пашпарт і страхоўку. Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць да канца гэтага года. Рашэнне аб гэтым прыняў Аляксандр Лукашэнка «для падтрымання добрасуседскіх адносінаў».

Бязвізавы рэжым Беларусь раней таксама ўвяла для грамадзян Літвы и Латвіі.

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1