Расійскія вайскоўцы ў Лісічанску. Фота з тэлеграм-каналаў

Расійскія вайскоўцы ў Лісічанску. Фота з тэлеграм-каналаў

Раней кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сябе ў тэлеграм-канале паведаміў аб акружэнні Лісічанска сіламі чачэнскіх падраздзяленняў і войскаў самаабвешчаных рэспублік. Пазней ён таксама напісаў пра тое, што вайскоўцы знаходзяцца ў самім горадзе.

Пасля прарасейскія СМІ і тэлеграм-каналы публікавалі відэа, на якім нібыта байцы самаабвешчанай ЛНР усталёўваюць чырвоны сцяг на адным з мемарыялаў у Лісічанску. ТАСС паведамляў са спасылкай на памочніка кіраўніка МУС самаабвешчанай ЛНР Віталя Кісялёва, што яго сілы знаходзяцца паблізу цэнтра Лісічанска, каля стадыёна «Шахцёр».

Украінскія крыніцы яшчэ днём у суботу 2 ліпеня паведамлялі, што горад па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем УСУ. Прадстаўнік Нацыянальнай гвардыі Украіны Руслан Музычук пераконваў: «Каля Лісічанска ідуць жорсткія баі, але горад пад кантролем УСУ».

Лісічанск — апошні буйны горад у Луганскай вобласці, які застаецца пад кантролем украінскай арміі. Напярэдадні кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай у сваім телеграм-канале распавядаў, што расейскія вайскоўцы «вядуць штурм нафтаперапрацоўчага завода, утрымліваюць паўночна-заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі завода».

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
18
Абуральна
23