Фота: скрыншот відэа брыфінгу Офіса прэзідэнта Украіны

Фота: скрыншот відэа брыфінгу Офіса прэзідэнта Украіны

«Гэта перш за ўсё небяспечна для дружалюбнага беларускага народа, для нашых суседзяў у Беларусі, тое, што ён (Лукашэнка. — НН) робіць. Ён павінен, мне здаецца, не ўцягваць Беларусь у захопніцкую вайну Расіі супраць Украіны і парушэнне ўсіх міжнародных дамоваў, міжнароднага права ў цэлым. Мне здаецца, небяспечным гучыць той сігнал, які быў, я думаю, што мы ўбачым з вамі вынікі гэтых сігналаў», — пракаментаваў Зяленскі падчас брыфінгу з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албенізі заявы Лукашэнкі.

«Я думаю, не сакрэт ні для каго, што з тэрыторыі Беларусі былі выпушчаныя ракеты па нашай дзяржаве. Наколькі мне вядома, Лукашэнка тым ці іншым чынам даваў сігналы, што без яго волі былі выпушчаныя тыя ці іншыя ракеты», — адзначыў Зяленскі.

Нагадаем, Лукашэнка падчас цырымоніі ўскладання вянкоў на «Кургане Славы» 3 ліпеня выступіў з заявамі пра вайну:

«Нас сёння папракаюць, што мы адзіная краіна ў свеце, якая падтрымлівае Расію ў яе барацьбе супраць нацызму. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Расію».

«І што яны не ведалі, што ў нас створаная ўжо даўно ў саюзе Беларусі і Расіі адзіная групоўка ўзброеных сіл, фактычна адзінае войска. Вы ж гэта ведалі. Дык чаму нас сёння папракаеце? Мы былі і будзем з брацкай Расіяй.

Наш удзел у гэтай спецаперацыі (вайне.— НН) мною вызначаны даўно. У першы дзень пачатку гэтай аперацыі. Калі я сказаў, успомніце: «Мы нікому не дазволім страляць у спіну рускаму чалавеку».

І мы занялі абарону ад Брэсцкай крэпасці па паўднёвай мяжы, каб не дапусціць гэтага ўдару ў спіну з боку натаўскіх войскаў. Яны гэтага нам дараваць не могуць», — заявіў Лукашэнка.

Клас
12
Панылы сорам
79
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
38