Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна, паведамляе «Вясна».

Пра Чэкеля вядома, што да затрымання ён працаваў на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментарыі пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах «Вікінг» і «Мая краіна Беларусь».

Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўналетняга сына.

Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру