Юрый Чыж. Архіўнае фота

Юрый Чыж. Архіўнае фота

Чыжа затрымалі па вяртанні з Масквы. Да таго ён паспеў перапісаць дом у Драздах на нявестку і тануў у судах, дзе былыя партнёры і контрагенты патрабавалі ад яго выплат па даўгах. 

«Да затрымання ён насамрэч быў у кепскім псіхалагічным стане і нават перастаў размаўляць з сынам, падазраючы яго ў здрадзе», — сказаў «Нашай Ніве» сябар Чыжа.

Сэнс крымінальнай справы перагукаўся з ранейшай крымінальнай справай супраць Чыжа ў 2016-м — калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. 

Чытайце таксама: Затрыманы Юрый Чыж. Падрабязнасці

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і пагадзіўся кампенсоўваць шкоду гады наперад. Але Чыж па абавязацельствах не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы.

У бізнэс-колах папулярная думка, што насамрэч Чыжа кашмараць па прычыне нібыта схаванага недзе за мяжой мільярда даляраў, які трэба вярнуць у Беларусь. 

Чытайце таксама: Крыніцы: Чыжа кашмараць, бо лічаць, што ён схаваў мільярды, якія трэба вярнуць у Беларусь

У любым разе, за год за кратамі Чыж прыкладаў намаганні для таго, каб скінуць з сябе фармальныя прэтэнзіі. 

У прыватнасці, ён «закрыў» старую гісторыю з Япрынцавым і Чукісавым, якім павінен быў грошай. Але гэтага па невядомых прычынах не хапіла для выхаду. 

Чытайце таксама: Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

«Камісія па памілаванні, куды ён напісаў ліст пасля пагашэння доўгу перад Чукісавым-Япрынцавым, яшчэ не адказала. Сядзіць», — кажа нам абазнаная крыніца. 

За час знаходжання ў ізалятары Чыж паспеў цяжка перахварэць кавідам, а таксама, як сцвярджаецца, пабываць у псіханеўралагічным аддзяленні ў «Навінках». Чаму яго туды адпраўлялі — пакуль невядома.

Калі будзе прынята рашэнне камісіі аб памілаванні, невядома. 

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
8
Сумна
16
Абуральна
4