«Мне ўжо з прагнозамі губляць няма чаго. Але гэта (Лісічанск) апошні поспех расейскай арміі ў гэтай вайне. Буйны, маецца на ўвазе, калі горад бяруць. Я проста ведаю, што ў РФ робіцца ў войсках. Я не ведаю, дзе яны возьмуць аператыўныя рэзервы для таго, каб узяць яшчэ адзін горад. Яны могуць узяць яшчэ сёлы, але гарадоў не возьмуць».

«Паглядзім, як яны будуць браць Славянск і Краматорск», — дадаў Арастовіч.

Аптымізм ягоны грунтуецца на ўпэўненасці ў эфектыўнасці заходняй дапамогі зброяй, абы толькі паскорыць тэмпы яе пастаўкі:

«Уся інтрыга ўпіраецца ў тое, што ў Захаду няма неабходнай колькасці зброі для вялікай кантынентальнай вайны. Цяпер многія заводы на Захадзе працуюць у чатыры змены. Да восеньскіх тэрмінаў будзе гатовая такая дубінка, што мы іх пагонім вельмі далёка».

Клас
62
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2