Ілюстрацыйны здымак. Фота: тг-канал палка Каліноўскага
Нам вядомыя пазыўныя байцоў, якія, меркавана, загінулі ў тым баі. Але афіцыйна полк імя Каліноўскага пакуль не паведамляе аб смерці іншых пабрацімаў.
Паведамленне аб смерці Івана Марчука грунтуецца на фотаздымку, апублікаваным у адным з фашысцкіх каналаў. «Брэст» там выразна пазнавальны.
З вялікай імавернасцю пазнаецца яшчэ адно цела.
«Няма 100% упэўненасці ў асобах загінулых, застаецца імавернасць, што яны жывыя, таму мы пакуль не паведамляем, хутка будзе прэс-рэліз», — сказалі «Нашай Ніве» ў батальёне.





