1) Кіраўнік відэааддзела. Тут трэба чалавек-матор з досведам працы з відэакантэнтам і ўласнымі ідэямі, здольны кіраваць камандай.
2) Вядоўца. Трэба людзі, якія хочуць працаваць у кадры, з добрай дыкцыяй і жаданнем развіваць уласныя праекты ў Ютубе і Тыктоку.
3) Перакладчык — трэба дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць, хуткадзейнасць.
Вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл [email protected]. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў.





