Кошт бункера складзе каля 8 млн еўра. У ім змогуць адначасова знаходзіцца каля 100 чалавек: да 34 кіраўнікоў, 34 пратакалісты, а таксама іншы персанал.

Гэты пакой таксама можа выкарыстоўвацца для сустрэч на больш нізкім узроўні — з пасламі і іншымі высокапастаўленымі асобамі ЕС.

Бункер будзе адключаны ад інтэрнэта, але будзе мець унутраную тэхналогію канферэнц-сувязі, забяспечаны вялікім экранам з мікрафонамі, падключанымі да 30 кабінак з перакладчыкамі. Зала пасяджэнняў і кабіны будуць «закутыя» ў ізаляцыйны каркас, сертыфікаваны НАТА.

Кожны, хто ўваходзіць у бункер (нават прыбіральнік), павінен мець допуск Secret EU, а таксама пакінуць у спецыяльных шафках па-за бункерам ноўтбукі, тэлефоны, смартгадзіннікі і нават слыхавыя апараты.

Аб'ект плануецца пабудаваць да 2024 года ў комплексе Рады ЕС у Бруселі, дзе ўжо праводзяцца саміты. Дакладнае месца яшчэ не вызначана. Меркаваны кошт праекта — 8 мільёнаў еўра.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0