Па ходу вырашэння тэхнічных праблем высветлілася, што пакупнік не аплаціў папярэднія пастаўкі амаль на 68 тысяч рублёў. Таму дзве фуры было вырашана не выпускаць са склада да пагашэння доўгу альбо разгрузіць.

Тады расіянін вырашыў пайсці на хітрасць: ён пагадзіўся разгрузіць тавар і з'ехаць пустым, але замест абутку выгрузіў цюкі з танным адзеннем, якое ўжо было ў карыстанні.

Высветлілася, што яму ў гэтым ашуканстве дапамагла працаўніца прадпрыемства, якая купілася на абяцанне высокааплатнай працы ў Расіі і выпусціла грузавікі без надгляду. Цяпер у дачыненні да расіяніна і работніцы прадпрыемства распачалі крымінальную справу.

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
36
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0