Крутагалоў адзначыў:

«Адносна Марусі Грыцук. То яна трапіла ў акупацыю пад Кіевам. Яны 17 сутак прасядзелі без сувязі, без святла. На 17-ы дзень яе муж-беларус дамовіўся, каб яе забраць. За ёй прыехаў танк. Яна села ў танк і з'ехала ў Беларусь.

Яе муж артыст. Ён проста хацеў выратаваць сваю жонку. Мы не маглі дапамагчы», — сказаў Крутагалоў у праграме «Як ты?».

Марына Грыцук родам з Брэста, вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Падчас вучобы стала гуляць у КВЗ, спачатку за сваю ВНУ, а потым трапіла ў зборную Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Каманда БДУ за яе часамі двойчы станавілася чэмпіёнам вышэйшай лігі КВЗ, гэта быў яе залаты час. З 2004 года Грыцук працавала на беларускім тэлебачанні, у 2019 годзе далучылася да акцёрскага складу ўкраінскага «Дызель шоу». 

З «Дызель-шоу» перад вайной таксама супрацоўнічалі беларусы Яўген Смарыгін і Дзмітрый Танковіч. Цяпер яны з Украіны мусілі выехаць, хоць у іншым інтэрв'ю Крутагалоў падкрэсліваў, што іхнія погляды — стопрацэнтна праўкраінскія:

«Тое, што яны ніколі не падтрымлівалі пуцінскую прапаганду — 100%. Яны не лічылі ўкраінцаў нацыстамі. Яны нармальныя пацаны, з якімі сябруем ужо гадоў 15—20. Ніколі ў іх не было імперскіх поглядаў на Украіну, яны нашы».

Чытайце таксама:

«Я не экстрэміст, а чалавек на баку праўды». Гумарыст Дзмітрый Танковіч стаў вядучым Nexta Live

«У вас няма шанцаў». Беларускі акцёр Яўген Смарыгін, які даўно жыве ва Украіне, выказаўся пра расійска-ўкраінскую вайну

Клас
26
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
10