Здымак ілюстрацыйны. Фота: Вікіпедыя

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Вікіпедыя

Паводле матэрыялаў следства, аднойчы вечарам абвінавачаны знаходзіўся ў гасцях у свайго сябра на вуліцы Паўліны Мядзёлкі. Калі сярод ночы ў сяброў скончылася піва, яны пайшлі набыць дабаўкі на АЗС непадалёк.

Калі сябры выходзілі з пад'езда, яны пабачылі прыпаркаваны міліцэйскі «УАЗ». Міліцыянеры якраз прыехалі па выкліку мясцовых жыхароў, якім заміналі шумныя суседзі.

Адзін з мужчын вырашыў справіць малую патрэбу на пярэдняе кола службовай машыны і за гэтай справай быў заспеты ды затрыманы. Паколькі машына была міліцэйская, то ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Чалавеку выстаўлена абвінавачанне ў «наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства)». Па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса яму можа пагражаць пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі. Пакуль што ён знаходзіцца пад паручальніцтва.

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
28