Прэзідэнт Зяленскі 8 ліпеня з вайскоўцамі на фронце ў раёне Крывога Рога. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Зяленскі 8 ліпеня з вайскоўцамі на фронце ў раёне Крывога Рога. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Са слоў міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава, Зяленскі загадаў вайскоўцам Украіны адваяваць акупаваныя прыбярэжныя раёны, якія маюць жыццёва важнае значэнне для эканомікі краіны.

«Мы разумеем, што палітычна гэта вельмі неабходна для нашай краіны, — кажа Рэзнікаў. — Прэзідэнт даручыў вышэйшаму вайсковаму кіраўніцтву распрацаваць планы. Пасля гэтага Генштаб кажа, што для дасягнення гэтай мэты нам трэба а, б, в… Гэта мая праца. Я пішу лісты калегам у краінах-партнёрах».

Міністр абароны Украіны сказаў, што краіна «прайшла тэст» паспяховага выкарыстання нядаўна пастаўленай амерыканскай дальнабойнай артылерыі, але падкрэсліў, што вайна на вынішчэнне з улікам таго, што лінія фронту расцягнутая, стварае патрэбы дадатковых паставак, прычым бранятэхніка і дроны патрэбныя тэрмінова, сказаў міністр абароны Украіны ў інтэрв'ю амерыканскаму выданню «Уол-стрыт джорнал».

Клас
43
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3