Каліноўцы Ян «Тромблі» Дзюрбейка (злева) і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў

Каліноўцы Ян «Тромблі» Дзюрбейка (злева) і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў

Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракты з Узброенымі сіламі Украіны і ваенныя білеты, якія даюць права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і магчымасць атрымаць від на жыхарства. Петыцыя, якая тычылася атрымання ўкраінскага грамадзянства добраахвотнікамі, набрала неабходную колькасць подпісаў і павінна быць разгледжаная Зяленскім.

За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.

Загінулымі лічацца сямёра — Ілля «Ліцвін» Хрэнаў, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Павел «Волат» Суслаў, Іван «Брэст» Марчук, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Вадзім «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік. Целы апошніх чатырох, якія ўдзельнічалі ў баі пад Лісічанскам, полк яшчэ не вярнуў, таму афіцыйна каліноўцы лічацца зніклымі без звестак.

Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?

Расказваем пра беларуса Сяргея Дзёгцева — другога каліноўца ў палоне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?