Справу разглядаў суддзя Ігар Зямцоў.

Паводле матэрыялаў следства, яшчэ ў маі 2021 года, выкарыстоўваючы навіну аб крушэнні ваеннага самалёта ў Баранавічах і гібелі двух лётчыкаў, у сацыяльнай сетках, у тым ліку і ў Tыктоку, 35-гадовы Яскевіч сістэматычна размяшчаў у адкрытым доступе відэазвароты, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Таксама ў траўні 2021 года ён вырабіў і размясціў у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу Tык-тok ў адкрытым для неабмежаванай колькасці асоб доступе 3 відэазвароты, у якіх зняважыў кіраўніка дзяржавы, ілжыва абвінаваціў яго ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда прызнала Яскевіча вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Шляхам частковага складання пакаранняў Яскевічу прызначанае канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд быў вынесены 6 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1